Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Семінар “Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі”

Семінар “Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі”

28.10.2008

Запрашаем на семінар “Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі”.
Калі вы:
- цікавіцеся гісторыяй свайго горада і краіны, традыцыяй і культурай Беларусі;
- хочаце знайсці сабе аднадумцаў і пазнаёміцца з тымі, каго цікавяць тыя ж пытанні, што і вас;
- імкнецеся спазнаваць штосьці новае і цікавае ў коле сяброў ці дзяліцца з імі сваімі ведамі,
мы запрашаем вас на семінар “Культура, гісторыя, традыцыі Беларусі – знаёмства праз навучальныя гурткі”.
Пад час семінара вы змажаце даведацца:
- пра арганізацыі, ініцыятывы, людзей, дзейнасць якіх звязана з такімі тэмамі, як культура, традыцыі, гісторыя Беларусі;
- што такое нефармальны навучальны гурток для дарослых і як з яго дапамогай можна спазнаваць нешта новае і знаходзіць аднадумцаў;
- як самому арганізаваць і правесці такі гурток, як стаць яго лідэрам.
Семінар адбудзецца 1–2 лістапада 2008 года ў Мінску.
Пасля семінара ў тых, хто зацікавіцца правядзеннем навучальных гурткоў па дадзенай тэме, будзе магчымасць атрымаць падтрымку ў выглядзе навучальных матэрыялаў і метадычных кансультацый ад Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў. Для ўдзелу ў семінары просім запоўніць анкету ўдзелу і даслаць нам на адрас hurtki.team@gmail.com [1] з тэмай “культура і традыцыі”. Кантактны тэлефон (029) 388 25 64.
Заяўкі прымаюцца да 31 кастрычніка.
У заяўцы неабходна пазначыць:
- Імя, прозвішча
- Кантактныя звесткі
- Якую арганізацыю ці ініцыятыву вы прадстаўляеце?
- Ці ёсць у Вас вопыт працы, звязаны з тэмай семінара. Калі ёсць, то які?
- Чаму вы хочаце ўзяць удзел у дадзеным семінары?
[2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11236

Спасылкі
[1] mailto:hurtki.team@gmail.com
[2] https://nastaunik.eu/news/828