Таямніцы і легенды мінскага цэнтральнага праспекта
29.10.2008
Ці ведаеш ты, што мінскі праспект Незалежнасці мяняў сваё найменне 10 разоў?
Ды што там найменне – ён мяняў нават напрамак!
Куды падзеўся самы высокі ў СССР Іосіф Вісарыёнавіч?
Што агульнага ў багіні Дземетры і генерала Навумава?
Агульнабеларуская кампанія “Будзьма!” і МГА “Гісторыка” сардэчна запрашае цябе на цікавае падарожжа па сучаснаму праспекце Незалежнасці і нашай гісторыі!
Збіраемся ў нядзелю, 16 лістапада 2008 г. а 10:00 каля ўваходу ў галоўны корпус БДУ (пр. Незалежнасці, 4).
Экскурсію праводзіць гісторык Іван Сацукевіч.
Паводле budzma.org [1]
