Конкурс фатаграфіі аб правах чалавека
Да 60-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека [1] Дом правоў чалавека ў Вільні [2] ладзіць конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі.
Паводле вынікаў конкурсу, у кожнай з намінацыяў будзе адабраная найлепшая
фатаграфія, аўтар якой атрымае прыз – паездку ў Вільню на двух чалавек на выходныя альбо грашовую прэмію.
Астатнія фатаграфіі будуць уключаныя ў
экспазіцыю «Правы чалавека праз аб'ектыў фотакамеры», якая будзе праходзіць у Доме правоў чалавека ў Вільні. Фатаграфіі будуць ацэньвацца міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Дамоў правоў чалавека ў Осла, Лондане, Маскве,
Сараеве. Пераможцы будуць абвешчаныя 10 снежня 2008 году.
я інфармацыя і ўмовы ўдзелу ў конкурсе – тут [3]
