Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Беларуская моладзь на хвалі навуковых перамог

Беларуская моладзь на хвалі навуковых перамог

15.11.2008

Беларускія вучні перамагаюць ў міжнародных алімпіядах
Беларускі ліцэіст з Магілёва, Міхаіл Гушчын перамог на международнай алімпіядзе па фізіцы ў Маскве.
 Міхаiл – вучань выдатнага беларускага педагога Валерыя Барашкава. Міхаіл ужо перамагаў два разы на рэспубліканскіх алімпіядах, а яго настаўнік Валеры Барашакаў падрыхтаваў 9 пераможцаў міжнародных алімпіяд.
У алімпіядзе прымалі ўдзел маладыя людзі з краін Балтыі і СНД. Зараз Міхаіл рыхтуецца да міжнароднай адімпіяды якая пройдзе ў Мексіцы летам 2009 года і ўдзел у ёй возьме 60 краін свету.
А вось на алімпіядзе школьнікаў Расіі і Беларусі пружанская вучаніца Ганна Блізнюк узнагароджана дыпломам ІІ ступені. Тэмай алімпіяды была «Гістарычнае і духоўнае грамадства».
Паводле Радыё Рацыя. [1]
[1]На фотаздымку настаўнікі фізікі Валер Барашкаў (справа) і Іван Кульбеда (злева) падчас метадычнага летніка Альхоўка
[2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11256

Спасылкі
[1] http://www.racyja.by/news/naviny/sotsyum/8528.html
[2] https://nastaunik.eu/initiative/camp/1