Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс эсэ для гомельцаў

Конкурс эсэ для гомельцаў

23.12.2008

ГМКГА “Талака” абвяшчае конкурс творчых работ “Чалавек, якім я ганаруся”. Удзельнікам конкурса прапануецца распавесці пра чалавека, які выклікае павагу і захапленне. Героем эсэ можа быць як вядомы, так і невядомы чалавек, які нарадзіўся ці жыў на Гомельшчыне.

Аб’ём творчай працы павінен быць не менш за 1 стандартную старонку друкаванага тэкста. Да разгляду прымаюцца толькі арыгінальныя працы. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе ахвотныя. Усе ўдзельнікі конкурса атрымаюць памятныя сувеніры ды падарункі, а галоўны пераможца – мабільны тэлефон.

Просьба дасылаць работы да 16.01.2009 на адрас talaka08@gmail.com [1]. Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script.

Усе работы будуць размешчаны на гомельскім краязнаўчым сайце http://nashkraj.info. [2].

Разам з творчай работай неабходна даслаць наступныя звесткі:

• імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм),

• поўная дата нараджэння,

• зваротны электронны адрас,

• пажадана кантактныя тэлефоны

Даведкі па тэлефоне 3416694(velcom), 5660665(MTS) Ларыса Шчыракова


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11306

Спасылкі
[1] mailto:talaka08@gmail.com
[2] http://nashkraj.info