Конкурс Саюза беларускіх пісьменнікаў
10.02.2009
ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвяшчае адкрыты конкурс на лепшы літаратурны твор для дзяцей: зборнік вершаў, паэму, казку, аповесць, п'есу.
Тэксты з кароткімі звесткамі пра аўтараў просім дасылаць (з пазнакай «Літаратура — дзецям») на наступныя адрасы: электронны — sbp@tut.by [1], паштовы — 220025, Мінск-25, а/с 91.
Завяршэнне разгляду твораў — 1 верасня 2009 года. Вынікі конкурсу журы абвесціць 1 кастрычніка.
Лаўрэаты конкурсу атрымаюць грашовыя заахвочванні, а пераможца — Прэмію імя Янкі Маўра і магчымасць адпачыць у адным з марскіх Дамоў творчасці.
Чакаем твораў!
Паводле Народнай волі [2]
