Конкурс стыпендый Каледжаў міжнароднай супольнасці
Адборачная камісія Камітэту Каледжаў міжнароднай супольнасці праводзіць чарговы конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2009/10 н. г. ў наступных каледжах:
Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі (United World College of the Adriatic);
Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі (Red Cross Nordic United World College).
Навучанне ў Каледжах міжнароднай супольнасці (United World Colleges, UWC) вядзецца па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat Organization, IBO), на англійскай мове, тэрмін навучання – 2 гады. Па выніках навучання праводзіцца экзамен на атрыманне дыплому, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасня 2009 г. Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам конкурсу неабходна даслаць заявы, дакументы і эсэ на тэму «Школа маёй мары» да 27 сакавіка 2009 г. на электронны адрас uwcblr@gmail.com [1]
Падрабязную абвестку і прыклад эсэ гл. на http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?ent=6 [2]
