Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс для школьнікаў «Дзверы ў дыпламатыю»

Конкурс для школьнікаў «Дзверы ў дыпламатыю»

21.02.2009

Да ўдзелу ў конкурсе вэб-сайтаў запрашаюцца школьнікі
У межах конкурсу «Дзверы ў дыпламатыю» падлеткам ва ўзросце ад 13 да 18 гадоў прапаноўваецца ствараць вэб-сайты, якія паказваюць важнасць глабальных пытанняў і дыпламатыі.
Заяўкі на ўдзел у спаборніцтве 2009 года ўжо прымаюцца. Праекты павінны быць прадстаўленыя да 15 сакавіка, а пераможцы будуць абвешчаныя 21 траўня.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў конкурсе «Дзверы ў дыпламатыю-2009» можна да 28 лютага на сайце .http://www.globalschoolnet.org/gsndoors/timeline.cfm [1]
Конкурс «Дзверы ў дыпламатыю» праводзіцца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША сумесна з Global SchoolNet Foundation, некамерцыйнай праграмай дыстанцыйнага навучання, якая базуецца ў Каліфорніі. Штогод галоўны прыз прысвойваецца адной камандзе школьнікаў са Злучаных Штатаў і аднаму замежнаму калектыву.
Больш інфармацыі на сайце Global SchoolNet Foundation [2]
Пра мінулагодніх пераможцаў з Балгарыі чытайце тут [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11378

Спасылкі
[1] http://www.globalschoolnet.org/gsndoors/timeline.cfm
[2] http://www.globalschoolnet.org/gsndoors/aglance.cfm
[3] https://nastaunik.eu/files/f/313_web-site.doc