Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Летняя школа юных фізікаў у Канадзе

Летняя школа юных фізікаў у Канадзе

02.03.2009

Канадскі інстытут тэорыі фізікі Перыметр (Perimeter Institute for Theoretical Physics) у г. Ватэрлоо (Антарыа) прапаноўвае бясплатныя летнія двухтыднёвыя праграмы Міжнароднай летняй школы юных фізікаў (International Summer School for Young Physicists – ISSYP – 2009) для замежных навучэнцаў ва ўзросце 17–18 гадоў, якія валодаюць англійскай мовай, у перыяд з 8 па 22 жніўня 2009 году.

Інстытут бярэ на сябе выдаткі па знаходжанні і навучанні. Замежныя навучэнцы забяспечваюць праезд туды і назад да міжнароднага аэрапорта Пірсан у г. Таронта, а таксама медыцынскую страхоўку.

Праграмы Міжнароднай летняй школы юных фізікаў Інстытута тэорыі фізікі Перыметр атрымалі афіцыйную падтрымку Канадскай камісіі па справах ЮНЭСКА. Поўную інфармацыю аб інстытуце і яго праграмах можна знайсці на вэб-сайце інстытута – www.perimeterinstitute.ca [1].


Анкету ўдзельніка і інструкцыю па яе запаўненні можна знайсці па адрасе www.youngphysisists.ca [2]. Апошні тэрмін падачы анкеты – 19 сакавіка 2009 году.

Паводле сайта Міністэрства адукацыі [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11388

Спасылкі
[1] http://www.perimeterinstitute.ca
[2] http://www.youngphysisists.ca
[3] http://www.minedu.unibel.by/modules.php?op=modload&name=News&file=article&sid=626