Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Веснавое назіранне за птушкамі

Веснавое назіранне за птушкамі

12.03.2009

Гарадзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае ўсіх ахвотных на першую са штонядзельных экскурсій для назіранняў за птушкамі вакол Гародні.


У гэтую нядзелю, 15 сакавіка, разам з Дзянісам Табуновым (маб. +375 295 227236) з 10.00 (збор на апошнім прыпынку “КБМ” трал. №2 і 8) да 13.00, Вы зможаце паназіраць першых пералётных птушак у прыпойменным лесе каля Нёману і на навакольных сельгаспалетках, адзначыць пакуль не адляцеўшых паўночных гасцей ды добра правесці час разам з цікавымі людзьмі.


Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзеныя біноклі і вызначальнікі “Птушкі Еўропы” на беларускай мове – замаўляйце загадзя!


Апранацца на экскурсію трэба адпаведна зменнаму сакавіцкаму надвор’ю, не зашкодзіць узяць з сабой бутэброды і тэрмас з гарачым напоем.


Па ўсіх пытаннях звяртаецеся да Дзмітрыя Вінчэўскага па тэл. (МТС) +375 336 887589 або на e-mail: harrier@tut.by [1], або да Яўгена Сліжа (Вэлком) +375 447 270844.


Час і прыкладныя маршруты наступных экскурсій будуць загадзя абвяшчацца ў навінах на вэб-пляцоўцы http://www.newmediaworld.info/bird [2]


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11398

Спасылкі
[1] mailto:harrier@tut.by
[2] http://www.newmediaworld.info/bird
[3] http://www.ts.adukatar.net