Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Падарожжы разам з «Гісторыкай»

Падарожжы разам з «Гісторыкай»

12.03.2009

Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” запрашае на экскурсію па мінскай вуліцы Карла Маркса 15 сакавіка.

Часам падаецца, што гэтая вуліца хаваецца ад людскіх вачэй. Знаходзячыся ў самым цэнтры Мінска, яна быццам бы губляецца ў цені цэнтальнага праспекта, падаецца зацішнай і лагоднай. Але гэта падман!


Вуліца Карла Маркса заўжды была багатая на дзяржаўныя ўстановы. Раней тут месціліся гарадское паліцэйскае ўпраўленне, Мінскі дваранскі сход, Грамадскі сход і Мінскае аддзяленне Дзяржаўнага банка, пазней — Рэспубліканская партыйная школа і будынак ЦК КПБ.


Працяг слухайце падчас экскурсіі, што пачнецца ў 10:00 каля галоўнага ўваходу ў чыгуначны вакзал.


А 22 сакавіка Гомельшчыны могуць далучыцца да экскурсіі па вядомых мясцінах Гомельшчыны (маршрут Гомель – Юравічы – Мазыр – Ельск – Нароўля – Гомель).

Ад’езд з Гомеля – будзьце ўважлівымі! :)

я інфармацыя:
+375 29 7128845 Юрась

Паводле budzma.org [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11401

Спасылкі
[1] http://budzma.org