Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Відэаанонс праграмы «Форум» на Белсаце

Відэаанонс праграмы «Форум» на Белсаце

26.03.2009

Відэаанонс: «Кубэ – гэта прззідэнт Кубы» (з адказу школьніка).
Чарговы выпуск ток-шоў «Форум» на Белсаце [1] (незалежнае  беларускае тэлебачанне, якое транслюецца праз спадарожнікі Sirius i Astra [2]) прысвечаны педагагічным эксперыментам над беларускімі школьнікамі. З кожным годам усё менш і менш абітурыентаў правільна адказвае на 50% пытанняў ЦТ. Чаму гэта адбываецца? Ці аказалася рэформа сэнсоўнаю? Чаму вучыць школа цяперашняга беларуса? Якая будучыня чакае нашую краіну пасля такіх карэнных зменаў у галіне асветы? Ці можна выратаваць становішча? І калі так, то якім чынам?
Ток-шоў выходзіць у эфір па нядзелях, у 21.20.
Відэаанонс праграмы можна паглядзець на сайце «Нашай Нівы» [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11420

Спасылкі
[1] http://www.belsat.eu/index.php
[2] http://www.belsat.eu/generator.php?p=1,10,29
[3] http://nn.by/index.php?c=ar&i=24925