Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стажыроўка для маладых актывістаў у Чэхіі

Стажыроўка для маладых актывістаў у Чэхіі

26.03.2009

Праграма «Стажыроўка імя Паўла Цігрыда» прадугледжаная для маладых людзей (25–30 гадоў), якія займаюцца актыўнай грамадскай дзейнасцю ў Беларусі. Стажыроўку арганізуе Асацыяцыя па міжнародных пытаннях www.amo.cz [1].

Галоўная мэта – даць магчымасць удзельнікам стажыроўкі азнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасцю ўрадавага і няўрадавага сектароў, а таксама магчымасць паўдзельнічаць у працы чэшскіх грамадскіх арганізацыях на пазіцыі стажора.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на візы, стархоўку, праезд, пражыванне. Удзельнікам стажыроўкі прадастаўляецца стыпендыя.

Праграма складаецца зь дзвюх частак:
– першая частка адбудзецца з 3.05.2009 да 29.05.2009,

– другая частка адбудзецца з 29.05.2009 да 28.06.2009.

Зацікаўленыя ва ўдзеле ў стажыроўцы імя Паўла Цігрыда мусяць даслаць у бліжэйшы тэрмін ліст, які пацьвярджае зацікаўленасць, на адрас mailto:spt@amo.cz [2], і ім перашлюць анкету для запаўнення.


Апошні тэрмін падачы запоўненых анкетаў: 15 красавіка 2009 году.


Паводле рассылкі belngo.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11426

Спасылкі
[1] http://www.amo.cz
[2] mailto:spt@amo.cz
[3] http://belngo.info