Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»

29.03.2009

Ініцыятыўная група «Клубу еўрапейскіх настаўнікаў», Беларускае Шуманаўскае Таварыства і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна‑гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы, культуры і традыцыях еўрапейскіх краін, сучаснай Еўропе ўзяць удзел у Шостым рэспублiканскiм конкурсе школьных камандаў «Што я ведаю пра Еўропу?».

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ.

Каманды‑пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.


Конкурс 2009 года будзе праходзіць на тэму: «Беларуская культура ў еўрапейскім кантэксце».

Заданні конкурсу па наступных падтэмах:

Гісторыя беларускай культуры ў еўрапейскім кантэксце;

Гісторыя і традыцыі краін Еўрапейскага Саюза;

Сучасная беларуская культура як частка агульнаеўрапейскай культуры.

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 7‑9 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка.


Конкурс 2009 года будзе праходзiць у два этапы: паўфінал і фiнал.

Каманда‑пераможца конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?» будзе ўзнагароджана паездкай у культурную сталіцу Еўропы 2009 года – Вільню.
Каманды, якія зоймуць другое і трэцяе месца, атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у экскурсіях па культурна–гістарычных мясцінах Беларусі.

Удзельнікі каманды, што зойме чацвёртае месца, атрымаюць каштоўныя падарункі ад арганізатараў конкурсу.


Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», просім Вас да 15 красавіка даслаць заяўку на ўдзел на электроны адрас igken@mail.ru [1] па наступнай форме:

Заяўка.

Мясцовасць:

Навучальная ўстанова:

Кіраўнік каманды:

Узрост удзельнікаў каманды:

Кантакты: маб.тэл. mail:

Чакаем Вашых заявак і актыўнага ўдзелу ў конкурсе!

Паводле budzma.org [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11429

Спасылкі
[1] mailto:igken@mail.ru
[2] http://budzma.org/