Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Бясплатныя курсы беларускай мовы для школьнікаў

Бясплатныя курсы беларускай мовы для школьнікаў

29.03.2009

Сакратарыят «Таварыства беларускай мовы імя Франішка Скарыны» 18 сакавіка абвясціў набор вучняў 7—9 класаў Мінска і Мінскага раёна на бясплатныя курсы беларускай мовы, гісторыі і літаратуры.

Дзейнасць курсаў, на якіх будуць выкладаць вядомыя беларускія навукоўцы, пісьменнікі і грамадскія дзеячы, прадугледжана аб'яднаць з экскурсіямі па Беларусі і іншых краінах. Прычым падчас навучання ўдзельнікі курсаў змогуць атрымаць дапамогу ў падрыхтоўцы да тэстаў за курс базавай і сярэдняй школы.

Арганізацыйны збор вучняў адбудзецца 15 красавіка ў 18.00 у сталічнай сядзібе ТБМ (Мінск, вуліца Румянцава,13. Тэлефон: 284 85 11).

Паводле naviny.by [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11430

Спасылкі
[1] http://naviny.by/rubrics/society/2009/03/18/ic_news_116_308181/