Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Праявім прафесійную салідарнасць са звольненай настаўніцай

Праявім прафесійную салідарнасць са звольненай настаўніцай

31.03.2009

Праявім прафесійную салідарнасць са звольненай настаўніцай Мар'янай Груздзіловіч!
Як паведаміла Радыё Свабода [1], падставай для звальнення з цэнтру SOL у Мінску  стала дыскусія выкладчыцы англійскай мовы з 13-гадовай навучэнкай (дачкой палкоўніка МУС), якая заявіла, што ў Дзень Волі на вуліцы выходзяць “тупыя ўроды з апазіцыі” і нешта крычаць. Спадарыня Груздзіловіч не пагадзілася, заявіўшы, што сама наведвае апазіцыйныя акцыі і бачыць там пераважна інтэлігентных людзей. Аднак менавіта ў Дзень Волі загадам кіраўніцтва цэнтру SOL у Мінску выкладчыца была звольненая на падставе абвінавачання ў парушэнні статуту арганізацыі.
На наступны ж дзень ў падтрымку настаўніцы, звольненай за палітычныя перакананні і з парушэннем заканадаўства, ўзнялася кампанія салідарнасці. За дзень толькі ў цэнтральны офіс брытанскай кампаніі ў сувязі са звальненнем супрацоўніцы цэнтру SOL у Мінску прыйшло каля 130 электронных лістоў.
Настаўнік.інфо прапануе далучыцца да кампаніі і праявіць салідарнасць з каляжанкай.  Дасылайце электроныыя лісты на solminsk@nsys.by [2],  і ў цэнтальны офіс кампаніі ў Вялікабрытаніі на адрас sol@sol.org.uk [3].
Тэкст ліста па-англійску можна скапіяваць тут [4]

Прэса пра звальненне Мар'яны Груздзіловіч
Выкладчыцу звольнілі з-за БНР [5]
Мар’яна Грузьдзіловіч зноў расчаравала “SOL Minsk”
[6]Ванда Дармаян: «Гэта хлусня, што яе звольнілі за палітыку» [7]


 


Брытанскі цэнтр SOL даслаў першыя адказы на лісты з Беларусі [8]







Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11432

Спасылкі
[1] http://www.svaboda.org/Content/Article/1564478.html
[2] mailto:solminsk@nsys.by
[3] mailto:sol@sol.org.uk
[4] http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=24951
[5] http://www.svaboda.org/content/article/1562574.html
[6] http://www.svaboda.org/Content/Article/1564754.html
[7] http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=24980
[8] http://nn.by/index.php?c=ar&i=25033