Мар’яну Грузьдзіловіч аднавілі на працы
03.04.2009
Настаўніцу Мар’яну Грузьдзіловіч аднавілі на працы
Увечары 31 сакавіка настаўніцу з адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” Мар’яну Груздзіловіч знаёмілі з загадам [1], паводле якога адменены ранейшы загад аб яе звальненні.
Нагадаем, настаўніцу ангельскай мовы М.Грузьдзіловіч звольнілі 25 сакавіка [2] пасля таго як яна адрэагавала на абразлівую рэпліку вучаніцы адносна тых, хто святкуе Дзень Волі.
Дзякуем усім наведвальнікам сайта за прафесійную і грамадзянскую салідарнасць!