Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Летнік для аматараў птушак

Летнік для аматараў птушак

16.04.2009

З 25 красавіка да 5 траўня ў Тураве (Гомельская вобл.) Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіць летнік па кальцаванні кулікоў ды іншых водна-балотных відаў птушак.


Летнік адбудзецца на базе станцыі кальцавання птушак “Тураў”.


Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы, старэйшыя за 18 год, перавага аддаецца студэнтам.


Удзел у праекце дапаможа атрымаць падставовыя навыкі ў асноўных арніталагічных методыках па вывучэнні веснавой міграцыі і кальцаванні птушак.


Падчас летніка можна навучыцца асноўным навыкам вызначэння кулікоў і іншых відаў птушак, асноўным прынцыпам вызначэння ўзросту і полу птушак.


Праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт арганізатараў.


Удзельнікам неабходна мець высокія гумовыя боты, спальнікі.


За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да Натальлі Карліёнавай: 922–13–05 (Velcom).


Паводле http://ptushki.org [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11457

Спасылкі
[1] http://ptushki.org