Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Канферэнцыя па культуры і медыях у Вільні

Канферэнцыя па культуры і медыях у Вільні

17.04.2009

Канферэнцыя на тэму «Культура і медыі: лакальныя і глабальныя аспекты» адбудзецца 22–23 мая ў Вільні. Галоўнай мэтай сустрэчы будзе аналіз і ўзмацненне сувязі паміж медыямі і культурай на глабальным і лакальным узроўнях.


Працоўныя мовы – англійская і літоўская.


Удзел ў канфэрэнцыі бясплатны. Арганізатары могуць пакрыць выдаткі на пражыванне і харчаванне, але не кампенсуюць выдаткі на праезд.


Магчымыя тэмы для выступаў (але не абавязкова імі абмяжоўвацца):


* Уплыў медыяў на сацыяльнае жыццё.

* Медыі і канструяванне ідэнтыфікацыі (нацыянальнай, этнічнай, гендэрнай).

* Пасярэдніцтва палітыкі, штодзённае жыццё і грамадская сфера.

* Арт-медыі і іх месца ў сучаснай культуры.

* Месца тэорыі медыяў у сучасным гуманітарным дыскурсе.

Каб прыняць удзел у канферэнцыі, неабходна даслаць заяўку і рэзюмэ (да 1500 знакаў) па адрасе arunas_mickevicius@yahoo.com [1] і vilius.dranseika@fsf.vu.lt [2].
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 мая 2009 году.

Паводле рассылкі belngo.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11460

Спасылкі
[1] mailto:arunas_mickevicius@yahoo.com
[2] mailto:vilius.dranseika@fsf.vu.lt
[3] http://belngo.info