Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Летнік для моладзі ва Украіне

Летнік для моладзі ва Украіне

22.04.2009

Кааліцыя Моладзевых грамадскіх арганізацый «Молода Черкашчына» абвяшчае конкурс на ўдзел у летніку для лідэраў моладзевых арганізацый з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Малдовы, Літвы і Эстоніі «Новыя краіны-старыя суседзі".


Летнік адбудзецца ў маляўнічым месцы запаведніка Халодны Яр, сяло Мельнікі, Чыгірынскага раёну, Чаркаскай вобласьці з 3 па 8 ліпеня. Праграма летніка прадугледжвае камунікаванне, абмен досведам, культурныя прэзентацыі краінаў-удзельніц, экскурсійныя праграмы. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца наладжванне супрацоўніцтва паміж рознымі грамадскімі арганізацыямі, распрацоўка міжнародных моладзевых ініцыятываў.


Выдаткі на праезд да месца летніка, пражыванне і харчаванне будуць аплочаныя арганізатарамі.


Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца моладзевыя актывісты ва ўзросце ад 18 да 30 год.


Працоўная мова мерапрыемства – руская, але веданьне англійскай мовы будзе лічыцца прыярытэтам.


Апошні тэрмін падачы заявак: 10 мая 2009 году.


Больш падрабязную іфармацыю пра летнік і форму заяўкі глядзіце ў файлах konkurs.doc [1] і anketa.doc [2].


Паводле рассылкі belngo.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11465

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/591_konkurs.doc
[2] https://nastaunik.eu/files/f/590_anketa.doc
[3] http://belngo.info