Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс эскізаў па аповесці Караткевіча “Ладдзя Роспачы”

Конкурс эскізаў па аповесці Караткевіча “Ладдзя Роспачы”

07.05.2009

Распачаўся конкурс эскізаў па матывах аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”.


Вы маеце ўнікальную магчымасць стаць аўтарам скульптурнай кампазіцыі ў Рагачове, прысвечанай герою аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы” Гервасію Выліваху.


Гервасій – рэальны персанаж гісторыі горада Рагачова, што на поўдні Беларусі. Але нават самі жыхары не ведаюць пра гэта.


Патрабаванні да працаў:

– гэта эскіз для скульптуры

– дапускаюцца толькі арыгінальныя аўтарскія працы

– максімальнае ўвасабленьне эстэтыкі твору (адзінае абмежаванне – праца мусіць суадносіцца з літаратурным Гервасіям)

– фармат выканання вольны.


Працы не вяртаюцца, яны ўвойдуць у экспазіцыю музэя.


Апошні тэрмін – да 31 ліпеня.


Працы дасылайце на эл.скрыню RagachouVylivaha@gmail.com [1] альбо тэлефануйце на нумар 336 19 60 68 (МТС)

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны» [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11478

Спасылкі
[1] mailto:RagachouVylivaha@gmail.com
[2] http://www.ts.adukatar.net