Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Летнік у Берліне

Летнік у Берліне

22.05.2009

З 12 па 26 жніўня 2009 году ў Берліне адбудзецца летнік для грамадскіх актывістаў з розных краінаў, а таксама і з Беларусі.

Падчас летніка ва ўдзельнікаў будзе шанец пазнаёміцца з функцыянаваннем палітыкі ды грамадзянскай супольнасці ў Германіі.

Разам з майстар-класам>і (па тэмах энергія і палітыка, па ахове навакольнага асяроддзя, палітыка Еўрапейскага Саюзу, грамадства і правы нацыянальных меншасцяў) удзельнікі пройдуць кароткую практыку ў фундацыі Генрыха Бёля.


Арганізатары кампенсуюць выдаткі на дарогу і пражыванне ўдзельнікаў.


Апошні тэрмін падачы заявак: 31 мая 2009 году.


Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце www.boell.de [1].


Форму заяўкі глядзіце ў файле Berlin_zajauka.pdf [2].


Паводле adukacyja.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11494

Спасылкі
[1] http://www.boell.de
[2] https://nastaunik.eu/files/f/318_Berlin_zajauka.pdf
[3] http:adukacyja.info