Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Імпрэзы ў беларускіх школах

Імпрэзы ў беларускіх школах

23.05.2009

Пісьменнік Васіль Якавенка і паэт Сяргей Законнікаў правядуць творчыя сустрэчы 26 траўня (аўторак) у горадзе Мар’іна Горка.

У 9.00 сустрэча будзе ладзіцца ў сярэдняй школе №1 Мар’інай Горкі.

У 11.00 пісьменнікі сустрэнуцца з навучэнцамі сярэдняй школы №2.

У 13.00 пісьменнікаў чакаюць у сярэдняй школе №4.

Напрыканцы госці выступяць у цэнтральнай бібліятэцы гораду перад бібліятэкарамі рэгіёну.

Прэзентацыя аўдыёвыдання “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбудзецца 22 красавіка ў Лідзе.


У імпрэзе возьмуць удзел адзін з аўтараў праекту – паэт і журналіст Глеб Лабадзенка і бард Раман Абрамчук.


Дыск “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” выйшаў у свет 1 красавіка ў межах супольнага праекту паэта Сяргея Панізніка і Блога Глеба Лабадзенкі. На дыску змешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы ў аўтарскім выкананні: 5 вершаў і 3 песні Караткевіча, 7 вершаў Ларысы Геніюш, 7 вершаў Рыгора Барадуліна, а таксама 8-хвілінны аповед Сяргея Панізніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы.


Паводле budzma.org [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11495

Спасылкі
[1] http://budzma.org