Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Хто паедзе ў Літву?

Хто паедзе ў Літву?

06.06.2009

Віктарыну для замежнікаў ладзіць Міністэрства замежных спраў Літвы да тысячагоддзя краіны.

Удзельнікам віктарыны прапануюцца 15 пытанняў з варыянтамі адказаў, з якіх трэба абраць правільны.

Знаўцы гісторыі Беларусі змогуць лёгка адказаць на пытанні, сярод якіх такія: Хто быў першым каралём Літвы? У якой бітве змагаўся Вялікі князь Вітаўт? Чым знакамітая Канстытуцыя 3 мая 1791 года ды інш.

Найлепшага знаўцу гісторыі, культуры, сучаснай палітыкі Літвы, чакае чатырохдзённая вандроўка ў гэтую краіну на дваіх.

Яшчэ дзесяць удзельнікаў, якія правільна адкажуць на ўсе пытаньні віктарыны, атрымаюць прызы ад Міністэрства замежных спраў.

Апошні тэрмін – 15 ліпеня.

Пытаньні віктарыны і ўмовы ўдзелу разьмешчаны на вэб-пляцоўцы http://quiz.mfa.lt [1]

Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11508

Спасылкі
[1] http://quiz.mfa.lt
[2] http://www.ts.adukatar.net