Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Міжнародная праграма “Грамадзянская адукцыя”

Міжнародная праграма “Грамадзянская адукцыя”

11.06.2009

Абвешчаны конкурс на ўдзел у міжнароднай праграме павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, якія працуюць у галіне нефармальнай грамадзянскай адукацыі дзяцей і моладзі “Грамадзянская адукацыя”.


Тэрміны рэалізацыі праграмы: 20 жніўня 2009 – 10 верасня 2010 года.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

– узрост 18–35 год

– досвед працы ў некамерцыйных арганізацыях і рэалізацыі ўласных праектаў у галіне нефармальнай грамадзянскай адукацыі

– імкненне да асабістага і прафесійнага развіцця

– зацікаўленасць у рэалізацыі ўласнага рэгіянальнага адукацыйнага праекта.

Праграма прадугледжвае сертыфікаванае павышэнне кваліфікацыі па двух накірунках: нефармальная грамадзянская адукацыя і менеджмент адукацыйных праграм.

Праграму вядуць дасведчаныя трэнеры і эксперты з Германіі, Латвіі, Украіны і Расіі.

Фінансавая падтрымка праектаў – з грантавага фонду праграмы.

Заяўку на ўдзел накіроўвайце па эл. пошце gakd-konkurs@yandex.ru [1]

Апошні тэрмін – да 25 чэрвеня.

Больш падрабязную інфармацыю і заяўку на ўдзел можна знайсці на вэб-пляцоўках па адрасах: http://youthrussia.ru [2], www.dimsi.net [3], www.theodor-heuss-kolleg.de [4], www.orlyonok.ru [5].


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны [6]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11520

Спасылкі
[1] mailto:gakd-konkurs@yandex.ru
[2] http://youthrussia.ru
[3] http://www.dimsi.net
[4] http://www.theodor-heuss-kolleg.de
[5] http://www.orlyonok.ru
[6] http://www.ts.adukatar.net