Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Гадуем беларусаў" разам!

«Гадуем беларусаў" разам!

12.06.2009

Паважаныя настаўнікі!


Nastaunik.info працуе над выпускам унікальнага мультымедыйнага дыска “Гадуем беларусаў!”. Дыск будзе складацца з розных матэрыяылаў, якія дапамагаюць настаўнікам і бацькам выхоўваць у дзяцей каштоўнасці, любоў да радзімы, дэмакратычны светапогляд. Большасць матэрыялаў даслалі нам настаўнікі.

Дыск будзе мець дзве часткі:

І – для дзіцячага садка і малодшых школьнікаў

ІІ – для старэйшых школьнікаў.

У дыск увойдуць метадычныя і дапаможныя матэрыялы для навучання і пазакласнай працы: сцэнары святаў, песенькі для маленькіх, ноты, караоке, сцэнары для школьнага тэатру, дыяфільмы, навучальныя кліпы, метадычныя распрацоўкі заняткаў, семінараў і трэнінгаў для падлеткаў, падборка беларускай музыкі для школьных мерапрыемстваў і шмат чаго іншага.


Калі Вы меце чым падзяліцца з калегамі і зрабіць унёсак у развіццё нацыянальнай адукацыі, дасылайце матэрыялы, а таксама прапановы (што вы лічыце неабходным ўключыць у такі дыск) на наш адрас nastaunik.info@gmail.com [1].

Ваша актыўнасць будзе ўзнагароджана дыскамі “Гадуем беларусаў!”. Чакаем Вашых матэрыялаў да 10 ліпеня.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11521

Спасылкі
[1] mailto:nastaunik.info@gmail.com