Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Міжнародны семінар для моладзі ў Кіеве

Міжнародны семінар для моладзі ў Кіеве

20.06.2009

Пачаўся набор удзельнікаў для новага праекта «Глядзець паверх межаў", да ўдзелу ў якім запрашаюцца студэнты і моладзевыя актывісты няўрадавых арганізацыяў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Германіі.


Мэтай праекту з'яўляецца пашырэнне доступу да аб'ектыўных крыніцаў ведаў і інфармацыі аб Беларусі, а таксама стварэнне інтэрнэт-пляцоўкі для моладзі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якая дазволіць ім лепш даведацца адзін аб адным і абмяняцца меркаваннямі.


Сямідзённы міжнародны семінар будзе праходзіць з 3 9 жніўня 2009 году ў гарадох Чарнігаве і Кіеве. Зацікаўленыя ва ўдзеле могуць азнаёміцца з патрабаваннямі на сайце: www.drumla.org.pl/index.php [1]


Заяўкі, якія змяшчаюць рэзюмэ і суправаджальны ліст, адпраўляйце на адрас: drumla_s@wp.pl [2]


Апошні тэрмін падачы заявак: 26 чэрвеня 2009 году.


Паводле рассылкі belngo.info [3]



Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11526

Спасылкі
[1] http://www.drumla.org.pl/index.php
[2] mailto:drumla_s@wp.pl
[3] http://belngo.info