Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс асветніцкіх праектаў

Конкурс асветніцкіх праектаў

26.06.2009

У Дохе (горад на ўзбярэжжы Персіцкага заліву, сталіца эмірату Катар) з 16 па 18 лістапада 2009 году адбудзецца першы ў свеце Сусветны інавацыйны адукацыйны саміт (World Innovation Summit for Education, WISE), арганізатарам якога выступае Фонд адукацыі, навукі ды сацыяльнага развіцьця Катара.


У межах саміта пройдзе конкурс адукацыйных праектаў, па выніках якога будуць абвешчаныя пераможцы прэміі ў галіне інавацыйных тэхналогіяў у адукацыі.


Прэміямі будуць уганараваныя лепшыя адукацыйныя інавацыйныя праекты: рэалізаваныя практыкі і тэхналогіі, якія спрыяюць фармаванню прынцыпа новай мадэлі адукацыі.


Прымаюцца праекты з розных галінаў адукацыі ад арганізацыяў з любой кропкі свету.


Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня. Заяўкі прымаюцца на англійскай мове.


Форма заявак і падрабязная інфармацыя – на сайце http://www.wise-qatar.org/en/awards [1]



Паводле рассылкі belngo.info [2]




Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11530

Спасылкі
[1] http://www.wise-qatar.org/en/awards
[2] http://belngo.info