Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Круглы стол на тэму нефармальнай адукацыі

Круглы стол на тэму нефармальнай адукацыі

05.09.2009

22 верасня 2009 году ў межах “Тыдня нефармальнай адукацыі-2009” адбудзецца круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы і перспектывы”.


Мэтай круглага стала з'яўляецца арганізацыя адкрытай і публічнай дыскусіі, якая дазваляе прэзентацыю розных пазыцыяў, магчымасць крытыкі і ўзгаднення меркаванняў і праграмаў дзеянняў у пошуку адказаў на пытанні:

• Ці патрэбна шукаць новыя арганізацыйныя формы ў новых умовах, альбо належыць працягваць развіваць пачатыя раней ініцыятывы?

• Ці павінна нефармальная адукацыя быць скіраванай на задавальненне разнастайных патрабаванняў насельніцтва, альбо яе задача заключаецца ў фармаванні гэтых патрабаванняў і пашырэнні гарызонту ўяўленняў, ідэяў і ладаў жыцьця?

• Ці належыць падтрымліваць альтэрнатыўнасць фармалізаванай і нефармальнай адукацыі, альбо неабходна імкнуцца да сумесных дзеянняў і мэтаў?

Абмеркаванне будзе арганізаванае ў фармаце трох дыскусіяў па наступных тэмах:

1. Паляпшэнне якасці жыцця: роля, месца і магчымасці нефармальнай адукацыі.

2. Шляхі развіцця і метады нефармальнай адукацыі ў паляпшэнні якасці жыцця.

3. Суб’екты нефармальнай і фармалізаванай адукацыі: узяемадзеянне ды бар’еры.


Да ўдзелу ў агульнай дыскусіі запрашаюцца эксперты ў галіне адукацыі, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў і дзяржаўных устаноў, журналісты друкаваных і Інтэрнэт-СМІ, а таксама ўсе зацікаўленыя асобы.


Апошні тэрмін падачы заявак: 20 верасня 2009 году.


Кантакты: Юлія Галіноўская
Тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 6840709 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00)

Электронная пошта: julia.hurska@gmail.com [1].

Паводле рассылкі belngo.info [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11580

Спасылкі
[1] mailto:julia.hurska@gmail.com
[2] http://belngo.info