Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Моладзевы форум «Валантэрства і грамадства»

Моладзевы форум «Валантэрства і грамадства»

09.09.2009

Міжнародны моладзевы форум «Валантэрства і грамадства» пройдзе 25–27 верасня 2009 году ў Мінску ў межах праекта Асацыяцыі беларускіх гайдаў і Асацыяцыі Гайдаў і Скаўтаў Даніі.


Ідэя форуму:

– 20 валянтэраў з Асацыяцыі гайдаў і скаўтаў Даніі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, 40 прадстаўнікоў гайдаў і скаўтаў ды іншых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі будуць абменьвацца досведам валантэрства і гутарыць аб узмацненні ягонай ролі ў развіцці грамадства.

– Выдатная магчымасць атрымаць інфармацыю аб новых валантэрскіх праектах і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі.

– Магчымасць удзелу грамадскасці Беларусі ў праграме форуму.

Задачы форуму:

– Кааперацыя гайдаў і скаўтаў ды іншых грамадакіх арганізацыяў для ўцягнення моладзі ў валантэрскую дзейнасць.

– Прыцягненне ўвагі грамадства да валантэрскага руху.

Удзельнікі форуму:

прадстаўнікі гайдаўскіх ды скаўцкіх арганізацыяў Даніі, Латвіі, Эстоніі, Літвы, прадстаўнікі АБГ, БРСА ды іншых НДА Беларусі.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

– узрост ад 18 да 30 год,

– прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў (адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове).

Частка праграмы форуму – «НДА-маркет» – будзе адчыненая для ўсіх, хто жадае атрымаць інфармацыю аб дзейнасці грамадскіх арганізацыяў ды валантэрскіх праектаў.

Форму заяўкі глядзіце ў файле Zayavka.doc [1].

Падрабязнасці на сайце: http://belguides.com/news/2009–03–25-48
[2]


Паводле рассылкі БАСР.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11588

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/625_Zayavka.doc
[2] http://belguides.com/news/2009-03-25-48