Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Беларускі Калегіюм запрашае на навучанне

Беларускі Калегіюм запрашае на навучанне

10.09.2009

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:

– журналістыка

– найноўшая гісторыя

– філасофія/літаратура

А таксама – адмысловы набор на спецкурс па фатаграфіі.

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Мінску.


Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.


Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.


Навучанне ў БК – бясплатнае.


Пачатак заняткаў з 5 кастрычніка 2009 г. 

Заяўкі прымаюцца па 25 верасня.


Падрабязнасці пра працэс паступлення http://bk.baj.by/abviestka2009.html [1]


Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 15.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі), на bk.baj.by/faq/faq2009.htm [2] ці праз kalehium @ gmail.com [3]

Паводле budzma.org [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11589

Спасылкі
[1] http://bk.baj.by/abviestka2009.html
[2] http://bk.baj.by/faq/faq2009.htm
[3] mailto:kalehium@gmail.com
[4] http://budzma.org/news/navuchannye-w-byelaruskim-kalyehiyumye.html