Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Курсы народнай вышыўкі

Курсы народнай вышыўкі

14.09.2009

Абвяшчаецца чарговы набор на курсы беларускай народнай вышыўкі. Выкладчык – майстар народнай творчасці Галіна Рудніцкая. Заняткі ладзяцца ў памяшканні Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (вул. Гікалы, 4), у двух кроках ад ст.м. “Плошча Я.Коласа”.


Праграма курсаў надзвычай насычаная і разлічаная на 2 навучальныя гады (з кастрычніка па май). У першы год вывучаюцца больш распаўсюджаныя тэхнікі вышыўкі, у другі – больш рэдкія і складаныя.


Пры ахвоце падчас заняткаў можна атрымаць падрабязныя кансультацыі па шыцці і аздабленні беларускай традыцыйнай кашулі (як мужчынскай, так і жаночай), а таксама дапамогу пры падрыхтоўцы да ўступлення ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.



Чытайце далей на старонцы budzma.org [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11594

Спасылкі
[1] http://budzma.org/news/kursy-byelaruskay-narodnay-vyshywki.html