“Школа Ранняга Развіцця” запрашае дзетак у беларускамоўную групу
Школа Ранняга Развіцця Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці (вул.Макаёнка, д. 12) запрашае дзетак ў “Школу Ранняга Развіцця”. Накірункі дзейнасці дзіцячага гуртка:
• Выяўленчая дзейнасць
• Экалагічнае выхаванне
• Агульнапсіхалагічнае развіццё (логіка, развіццё мыслення, увагі, памяці, камунікатыўныя гульні)
Беларускамоўныя групы для дзетак 3–4 год займаюцца двойчы на тыдзень ў сераду і пятніцу у 17–00 і 17–35.
Для дзетак 3–4 год заняткі працягласцю 35 хвілін. Групы па 5–8 чалавек. Таксама існуюць гурткі для дзетак 4–5 год.
ЗАНЯТКІ БЯСПЛАТНЫЯ!!!
Кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна тэл. + 375–29–569–34–24 (запіс у кіраўніка)
Паводле budzma.org [1]
