Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Круглы стол для моладзі па пабудове кар'еры

Круглы стол для моладзі па пабудове кар'еры

21.09.2009

Круглы стол для моладзі па пабудове кар'еры

Круглы стол «Магчымасці Інтэрнэт-тэхналогіяў у падвышэнні канкурэнтаздольнасці моладзі на рынку працы» пройдзе 25 верасня 2009 году з 16.00 да 19.00 у памяшканні гістарычнай гасцёўні па адрасе: г. Мінск, вул. Сухая, 25 (праезд ст.т. «Фрунзенская»).


Да ўдзелу запрашаюцца студэнты мінскіх ВНУ, якія актыўна выкарыстоўваюць Інтэрнэт пры пошуку інфармацыі, неабходнай для прафесійнага развіцця ды пабудовы кар'еры. Мерапрыемства арганізуе інфармацыйны сервіс для моладзі kariera.by [1] пры моладзевым грамадскім аб'яднанні «Фокус-група» у межах «Тыдня нефармальнай адукацыі-2009» (www.adukatar.net [2]).


Мэта круглага стала: дапамагчы студэнтам старэйшых класаў у пытаннях падвышэньня кваліфікацыі, выкарыстоўваючы магчымасці Інтэрнэту.


У праграме круглага стала будзе прадстаўлены агляд вэб-рэсурсаў, накіраваных на развіццё прафесійна-значных уменняў ды навыкаў у моладзі, будзе арганізаванае абмеркаванне магчымасцяў і абмежаванняў працаўладкавання і развіцця прафесійных кампетэнцыяў з выкарыстаннем магчымасцяў сеткі Інтэрнэт. У якасці экспертаў на круглы стол запрошаныя: рэдактар інфармацыйнага сервісу па прафесійным развіцці моладзі www.kariera.by [3], кіраўнік праекта «Моладзевая акцыя мультымедыяў" http://mammedia.org/# [4], супрацоўніца электроннай газеты «ТОП-Пэрсона» www.top-persona.by [5], менеджэр каталогу www.press.net.by [6].


Па пытаннях удзелу ў круглым стале звяртайцеся да каардынатара мерапрыемства Дрык Вікторыі: +3753643112 (velcom), +375336041849 (МТС), e-mail: F-E-N-I-C-S@tut.by [7], альбо праз кантактную форму на сайце WWW.KARIERA.BY [3].


Паводле рассылкі belngo.info [8]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11600

Спасылкі
[1] http://kariera.by»
[2] http://www.adukatar.net
[3] http://www.kariera.by
[4] http://mammedia.org/#
[5] http://www.top-persona.by
[6] http://www.press.net.by
[7] mailto:F-E-N-I-C-S@tut.by
[8] http://belngo.info