Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс адукацыйных праектаў

Конкурс адукацыйных праектаў

22.09.2009

У конкурсе могуць прымаць удзел настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдне- спецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць у сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.
Задача конкурсу – падтрымаць адукацыйную і грамадскую дзейнасць педагогаў, скіраваную на замацаванне дэмакратычных і нацыянальна-культурных каштоўнасцяў як адной з асноўных мэтаў адукацыі.
Калі Вы ствараеце ўмовы, каб вашыя вучні, калегі, бацькі навучэнцаў адчулі важнасць свабоды, незалежнасці, асабістай годнасці, права на ўласнае меркаванне, правоў чалавека, роднай мовы, іншых каштоўнасцяў, на якіх базуецца дэмакратыя, — гэты конкурс для Вас.
Таксама да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца педагогі, зацікаўленыя ў распаўсюдзе ўласнага адукацыйнага досведу, выкарыстанні інавацыйных методык выкладання, формаў правядзення пазакласных мерапрыемстваў і выхаваўчай працы, заснаваных на каштоўнасным падыходзе.
Для ўдзелу ў конкурсе Вам неабходна запоўніць анкету-заяўку даслаць яе на электронны адрас 2008konkurs@gmail.com [1] да 12 кастрычніка 2009 года.
Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 20 кастрычніка 2009 г.
Спампаваць анкету-заяўку [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11603

Спасылкі
[1] mailto:2008konkurs@gmail.com
[2] https://nastaunik.eu/files/f/329_ankieta_konk1.doc