Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Юрый Андрэйчык – Настаўнік 2009 года

Юрый Андрэйчык – Настаўнік 2009 года

26.09.2009

Пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2009» стаў дырэктар Ганцавіцкай школы №2, настаўнік біялогіі Юрый Андрэйчык. [1]
Сайт Nastaunik.info [2] віншуе пераможцу і зычыць яму грамадзянскай мужнасці, годнасці і моцы, каб адпавядаць высокаму званню ў сучасных умовах і накіраваць сваё прафесійнае майстэрства на карысць беларускай адукацыі.
----------
Конкурсы прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў праводзяцца ў нашай краіне з 1991 года. Конкурс уяўляе сабою комплекс мерапрыемстваў па выяўленню, абагульненню, распаўсюджванню досведу працы лепшых педагогаў Беларусі. Ён накіраваны на развіццё творчай дзейнасці педагагічных работнікаў для абнаўлення зместу адукацыі, рост прафесійнага майстэрства; падтрымку інавацыйных тэхналогіі ў галіне педагогікі; умацаванню прыярытэту адукацыі ў грамадстве.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11605

Спасылкі
[1] http://www.academy.edu.by/activity/contests/konkurs/2009_andr.html
[2] https://nastaunik.eu/