Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Адукацыйны візыт у Брусель

Адукацыйны візыт у Брусель

01.10.2009

«Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Бельгія) у партнерстве з Фондам развіцця прававых тэхналогій (Україна), Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Літва) пры патрымцы Шведскага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці ладзіць 23–26 лістапада адукацыйны візіт у Брусель па тэме “Палітыка Еўрасаюзу ў галіне навукі і адукацыі”.

Мэта візіту – стварэнне больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытутамі Еўрапейскага Саюзу, а таксама паляпшэнне разумення механізмаў функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапарламента прадстаўнікамі дзяржаўных
устаноў, незалежных і камерцыйных арганізацый Беларусі. Акрамя агульнага азнаямлення са структурамі ЕС, адукацыйная праграма таксама адкрые перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцяў супрацоўніцтва паміж Бруселем і Беларуссю ва ўзгаданай сферы.

Арганізатары зацікаўленыя ва ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі РБ, навукоўцаў і даследчыкаў, парламентарыяў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый краіны.
Усе выдаткі па паездцы арганізатары праграмы бяруць на сябе.
Па выніках конкурсу да ўдзелу ў паездцы будуць запрошаныя 5 беларускіх спецыялістаў.

Конкурс складаецца з двух этапаў: адбор анкет і інтэрв'ю з кандыдатамі. Прыярытэт падчас адбору будзе надавацца наяўнасці досведу працы ў галіне навукі і адукацыі з улікам матывацыі да ўдзелу ў праекце.

Анкету [1] неабходна запоўніць і адаслаць па адрасе minsk.brussels@gmail.com [2].

Апошні тэрмін падачы анкет – 20 кастрычніка.
Па ўсіх пытаннях звяртацца да Змітра Дабравольскага, адміністратара праграмы ў Беларусі па тэлефоне ў Мінску: +375 44 510 62 81.


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11609

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/332_ApplicationEDU.doc
[2] mailto:minsk.brussels@gmail.com
[3] http://www.ts.adukatar.net