Імпрэзы ў беларускіх школах
20.10.2009
Паэтычны дуэт у складзе Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка выступіць перад шэрагам вясковых школ у Любанскім раёне Мінскай вобласці 12 лістапада.
СШ вёскі Загалле прыме паэтаў у 10.00, СШ вёскі Сосны – у 11.15, Палічынская вясковая школа – у 12.30 (в. Палічын), а ў 13.30 – СШ вёскі Малыя Гарадзяцічы.
Творчыя сустрэчы з Антанінай Хатэнка і Алесем Камоцкім маюць адбыцца ў Пружанах Брэсцкай вобласці ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, які знаходзіцца на вуліцы Урбановіча, 21 кастрычніка. Сустрэча ладзіцца ў “гасцёўні” і распачнецца ў 17.00.
Наступная сустрэча адбудзецца перад школьнікамі СШ в. Шані Пружанскага раёну 22 кастрычніка і распачнецца ў 11.30.
Паводле budzma.org [1]
