Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Заробак настаўніка

Заробак настаўніка

06.11.2009

Настаўніца зарабляе 689 тысяч беларускіх рублёў
689 тысяч беларускіх рублёў – столькі складае сярэдні заробак супрацоўніка сфэры адукацыі сёлета. Гэткую лічбу назваў намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарыно, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў. Ён сказаў, што міністэрства цяпер працуе над падвышэньнем заробкаў. Але калі канкрэтна і наколькі падвысяць заробкі, сп. Фарына не паведаміў. Між тым, дэпутатка Ларыса Кузьняцова сказала, што па ўзроўні заробкаў адукацыйная галіна знаходзіцца толькі на пятым месцы ў сацыяльнай сфэры. Кузьняцова прывяла наступныя лічбы: калі ў чэрвені сярэдні заробак у галіне адукацыі складаў 680 тысяч бел. руб, то ў сфэры турызму 1 млн.230 тысяч.
Старшыня парлямэнцкай камісіі ў адукацыі Ўладзімер Здановіч зьвярнуў увагу на тое, што моцна старэюць пэдагагічныя кадры. Прынамсі, аж 80% дактароў навук, якія працуюць цяпер у ВНУ Беларусі, перасягнулі 60-гадовы рубеж.
Паводле Радыё Свабода [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11644

Спасылкі
[1] http://www.svaboda.org/content/article/1869969.html