Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс праектаў сацыяльнага фонда

Конкурс праектаў сацыяльнага фонда

06.11.2009

Сацыяльны фонд «Шчырасць», створаны па выніках ІІІ Сацыяльнага форуму (14–15 сакавіка, Магілёў), абвяшчае спабор праектаў у сацыяльнай сферы.

Мэта конкурсу – аказанне фінансавай падтрымкі праектам, скіраваным на дапамогу сацыяльна неабароненым групам насельніцтва, якія пацярпелі ад наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу.

Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя і рэгіянальныя няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы, якія працуюць у сацыяльнай сферы.

Працягласць праектаў не абмежаваная, аднак вітаюцца кароткатэрміновыя і пілотныя праекты.

Заяўкі аб'ёмам ня больш за 5 старонак прымаюцца на e-mail rassylka@socfond.com [1].

Апошні тэрмін – да 9 лістапада.

Падрабязная інфармацыя і патрабаванні да зместу заявак даступныя на вэб-пляцоўцы http://socfond.com/fond/news/1/129.html [2]

Паводле рассылкі belngo.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11645

Спасылкі
[1] mailto:rassylka@socfond.com
[2] http://socfond.com/fond/news/1/129.html
[3] http://belngo.info