Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Семінар для маладых журналістаў

Семінар для маладых журналістаў

10.11.2009

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр праводзіц цыкл семінараў на тэму журналісцкага даследавання ў
Інтэрнэце.


Да ўдзелу ў адукацыйным трэнінгу запрашаюцца маладыя журналісты і
пачаткоўцы. Семінар адбудзецца 25 — 26 лістапада гэтага году. Пачатак
заняткаў 25 лістапада ў 14.00 па адрасе: г. Мінск, пр-т Газэты «Правда», 11.


Падчас семінара будуць разглядацца тэарэтычныя і практычныя аспекты
камунікацый у Сеціве: як правільна сфармуляваць запыт, як падабраць
ключавое слова, як праверыць праўдзівасьць атрыманых зьвестак, як не прапусціць галоўнага ў вялікім аб’ёме інфармацыі… На гэтыя ды іншыя
пытанні ўдзельнікі атрымаюць адказы, якія дапамогуць ім пры напісанні
матэрыялаў.


Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу запоўніце фармуляр і дашліце яго да 18 лістапада 2009 г. на адрас wolf@ibb.by [1] альбо накіруйце па факсе (017) 270–39–95.


Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца магчымасць размяшчэння ў гасцініцы бясплатна.


Фармуляр заяўкі і праграма семінара – у файлах Zajauka.pdf [2] і Prahrama.pdf [2].


Паводле рассылкі belngo.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11651

Спасылкі
[1] mailto:wolf@ibb.by
[2] https://nastaunik.eu/files/f
[3] http://belngo.info