Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Гурток для бацькоў дзетак з асаблівасцямі

Гурток для бацькоў дзетак з асаблівасцямі

13.11.2009

Вы выхоўваеце хворае дзіця? Сутыкаецеся з праблемамі? Ёсць пытаньні, на якія Вы не можаце знайсьці адказаў? Вам патрэбная падтрымка?

У межах праграмы навучальных гурткоў для дарослых у Гродне арганізуецца гурток для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасьцямі. На сустрэчах, якія будуць праходзіць раз на тыдзень, можна будзе падзяліцца сваімі праблемамі і пашукаць шляхі іх вырашэньня, абмяняцца досведам, атрымаць параду спецыяліста.

Заняткі гуртка распачнуцца, як толькі будзе сфармавана група.

За інфармацыяй звяртайцеся да арганізатараў па тэлефонах МТС: 868 53 44 (Аляксандра), 224 79 26 (Кацярына)

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11654

Спасылкі
[1] http://www.ts.adukatar.net