Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Асобы беларускай адукацыі: Галіна Сухава і Вольга Брыч

Асобы беларускай адукацыі: Галіна Сухава і Вольга Брыч

21.11.2009

Асобы беларускай адукацыі: Галіна Сухава і Вольга Брыч
На гарбату да Настаўніка.інфо завіталі фіналісткі сёлеташняга «Крыштальнага жураўля», сталыя аўтаркі сайта — Галіна Сухава і Вольга Брыч. Якія, дарэчы, пазнаёміліся і пасябравалі акурат на нацыянальным конкурсе настаўніцкага майстэрства.
Галіна Сухава Галіна Сухава — настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 5 г. Віцебска.
Настаўнічае 15 гадоў — пасля Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
На Nastaunik.info выкладзены яе матэрыялы: урок для 6 класа на тэму «Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку роднага склону [1]»; тэхналагічная карта ўрока па беларускай мове для 9 класа па тэме «Канструяванне складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, перабудова іх у іншыя граматычныя структуры» [2]; матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі «Беларуская Атлантыда». [3]

Вольга Брыч Вольга Брыч — настаўніца англійскай мовы ў школе № 1 г.Івацэвічы.
На «Настаўнік года-2009» стала самай маладой удзельніцай, увайшла ў дзесятку пераможцаў і была ўзнагароджана ганаровай граматай Міністэрства адукацыі.
Настаўнічае чатыры гады, пасля Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Заняла другое месца ў конкурсе «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». [4]
На nastaunik-info выкладзены яе матэрыялы: цыкл урокаў англійскай мовы «Цудоўны свет музыкі»; [5] агляд выкарыстання кейс-метада на прыкладзе вывучэння тэмы «Прэса Вялікабрытаніі». [6]

[6]
Поўны тэкст інтэрв'ю [7]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11660

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/330_6klas.doc
[2] https://nastaunik.eu/files/f/331_TechKarta.doc
[3] https://nastaunik.eu/files/f/629_Atlantyda.doc
[4] https://nastaunik.eu/news/nootebook2008/
[5] https://nastaunik.eu/news/?id=3409
[6] https://nastaunik.eu/news/?id=3888
[7] https://nastaunik.eu/workshop/asoby/19