Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Прэзентацыя дыска «Гадуем беларусаў

Прэзентацыя дыска «Гадуем беларусаў

08.12.2009

Першая частка складанкі “Гадуем беларусаў” змяшчае матэрыялы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. У яе ўвайшлі напрацоўкі больш чым 100 чалавек: метадычныя матэрыялы, распрацоўкі ўрокаў і пазакласных заняткаў, сцэнарыі святаў і школьных спектакляў, чытанкі, песенькі, ноты, караоке, фанаграмы, дыяфільмы, навучальныя кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага.
Падчас прэзентацыі плануюцца выступы прадстаўнікоў розных дзіцячых выданняў, а таксама музыкаў, аўтараў матэрыялаў і стваральнікаў дыска.
Дыск укладзены пры дапамозе партала для настаўнікаў Nastaunik.info [1] і супольнасці «Нашыя дзеткі". [2]
Прэзентацыя адбудзецца 10 снежня ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13).


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11674

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/
[2] http://dzietki.org/