Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Майстар-класы па выцінанцы на Калядных узорах

Майстар-класы па выцінанцы на Калядных узорах

16.12.2009

У рамках штогадовай выставы Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці “КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ” (Мінск, вул. Гікалы, д.4) праводзіцца шэраг майстра-класаў па выцінанцы.


Дзяліцца сакрэтамі свайго майстэрства будзе Вольга Бабурына.


Тэматыка наступная:

18.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “СНЯЖЫНКІ. РАЗЕТКІ” Спосабы складванняў; прыёмы выстрыгання; як зрабіць сняжынку прыгожай.


25.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “КАРУНКІ. ГІРЛЯНДЫ” Карагоды, падвескі, упрыгожванні на вокны.


08.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “СВЯТОЧНАЕ ДРЭВА” Гэта можа быць не толькі навогодняя ялінка, але і Ваша ўласнае чароўнае дрэўца жаданняў.


15.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “ВІНШАВАЛЬНАЯ ПАШТОЎКА” Святы скончыліся? – Не. Яшчэ цэлы год наперадзе! Павіншуйце сябра ўласнай паштоўкай.


22.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “РАМКА ДЛЯ ФОТАЗДЫМКА” Абыйдземся без фоташопу, каб зрабіць віньетку для фота. Дастаткова будзе паперы ды нажніц.


Кожны майстра-клас прадугледжвае знаёмства з рознымі сваеасаблівасцямі выцінанкі. Таму калі Вы наведаеце ўсе 5, гэта зусім не пашкодзіць.


Кошт майстар-класу – 7500руб.


Пры сабе мець: нажніцы вострыя (маленькія і вялікія), паперу каляровую, ды паперу белую, белы картон, клей-аловак, просты аловак.


Паводле budzma.org [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11683

Спасылкі
[1] http://budzma.org/education/maystar-klasy-pa-vycinancy-na-kalyadnykh-uzorakh.html