Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Ці адменяць заняткі з-за маразоў?

Ці адменяць заняткі з-за маразоў?

22.01.2010

Рашэнне аб спыненні заняткаў з-за моцных маразоў будзе прымацца кіраўнікамі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя і па надзвычайных сітуацыях. Пра гэта БЕЛТА [1] паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.


Па ягоных словах, ведамствы ўзгодняць спіс гарадоў і рэгіёнаў, у якіх будзе спынена навучанне ў выпадку, калі тэмпература паветра будзе ніжэй за 25 градусаў марозу. Радзькоў зазначыў, што рэгіёны Беларусі адрозніваюцца ў тэмпературным рэжыме: моцныя маразы і вільготнасць у Віцебскай вобласці могуць не дасягаць свайго піку ў Брэсце або Гомелі. На думку міністра, у рэгіёнах, дзе тэмпература не апусціцца ніжэй за норму, заняткі, хутчэй за ўсё, не стануць адмяняць.


У Мінадукацыі працуе адмысловая камісія, якая сочыць за зменамі надвор'я, вывучае праблемы, з якімі сутыкаюцца навучальныя ўстановы ў перыяд моцных маразоў. Па словах Радзькова, школьнікі, у якіх адменяць заняткі, усё адно не будуць сядзець дома. а пойдуць гуляць на вуліцу. «А значыць, сэнсу ў спыненні заняткаў для старэйшых школьнікаў няма. Я думаю, што са мной пагодзяцца і вучні, і іх бацькі: лепш сядзець у цёплай школе і вучыцца, чым проста біць бібікі і не рыхтавацца да заняткаў", – заявіў міністр.


Паводле Еўрарадыё для Беларусі [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11716

Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] http://www.euroradio.fm/by/1102/news/43215/