Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс для абітурыентаў ЕГУ

Конкурс для абітурыентаў ЕГУ

09.02.2010

Конкурс «Інтэлектуальны марафон» будзе праводзіцца па ўсіх вучэбных напрамках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з прадастаўленнем магчымасці паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.


Конкурс творчых работ абітурыентаў ЕГУ «Інтэлектуальны марафон» праводзіцца ў два этапы: папярэдні адборачны этап і вочны этап. На папярэднім этапе конкурсу па ўсіх вучэбных напрамках неабходна напісаць хатнюю творчую работу (сачыненне-эсэ) на тэму «Што значыць быць еўрапейцам?».


Патрабаванні да выканання працы: друк у фармаце А4 палутарным міжрадковым інтэрвалам, шрыфт – Times New Roman, памер шрыфта – 12. Аб'ём – 3–4 старонкі. Мова напісання – беларуская або руская. Калектыўныя працы да разгляду прымацца не будуць.


Творчая праца павінна быць выслана да 23 сакавіка 2010 года па электроннай пошце на адрас marathon@ehu.lt [1] разам з заяўкай для ўдзелу ў конкурсе.


я інфармацыя пра конкурс – тут [2].


Апошні тэрмін падачы аплікацый – 23 сакавіка 2010 года..


Паводле Adukacyja.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11734

Спасылкі
[1] mailto:marathon@ehu.lt
[2] http://adukacyja.info/files/1240246086_____.doc
[3] http://adukacyja.info/news/news_node/1/5/1170