Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Песня для школьнага выпускнога балю

Песня для школьнага выпускнога балю

10.03.2010

Вальс развітання


Музыка Таццяны Грыневіч,
Словы Сeржука Сокалава-Воюша

Як праляцелі шпарка гады,
Як незаўважна канулі.
Быццам у росных травах сляды
Зорак, што ледзь праглянулі.

І азірацца, нат назнарок,
Сёння зусім не хочацца.
Першы ўрок, апошні ўрок
Радасна далей крочыцца.

Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.

Чуцца дарослым – гэта было,
Стацца дарослым – новае
Раптам яно на яве прыйшло
Легла жыццю асноваю.

Вальс развітання. Скажам: бывай
І спадзяемся – стрэнемся
Толькі давай, як можаш – давай
Будзем сабой – не зменімся...

Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.


Спампаваць песню ў выкананні Таццяны Грыневіч (mp3, 1,79 Мб) [1]



Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11763

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/351_vals-razvitannia_taciana-hrynievic.mp3