Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Стажыроўкі ў Польшчы

Стажыроўкі ў Польшчы

12.03.2010

Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" запрашае прадстаўнікоў недзяржаўных
арганізацыяў, школаў і іншых нефармальных груп з Беларусі на стажыроўку ў Польшчы.


Мэтай стажыроўкі з'яўляецца ўсталяванне кантактаў з польскімі НДА, набыццё досведу ў сферы функцыянавання НДА і дапамога ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца НДА ў Беларусі. Апроч таго, стажыроўка дасць магчымасць стварыць супольныя праекты.


Стажыроўка будзе доўжыцца 7–14 дзён у перыяд з мая па верасень 2010 года. Арганізатары аплочваюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне. Кожны ўдзельнік стажыроўкі атрымае ў падарунак нэтбук.


Пры неабходнасці будзе запрошаны перакладчык.


Дадатковая інфармацыя на старонцы http://rita.edudemo.org.pl/-q--q.html [1], з пытаннямі звяртацца да Эльжбеты Свідроўскай на e-mail:elzbieta.swidrowska@edudemo.org.pl [2].


Падача заявак – да 9га красавіка 2010 г.

Паводле adukacyja.info [3]



Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11768

Спасылкі
[1] http://rita.edudemo.org.pl/-q--q.html
[2] mailto:elzbieta.swidrowska@edudemo.org.pl
[3] http://adukacyja.info/news/news_node/1/5/1202