Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Цэнтр «Пост» запрашае на семінар

Цэнтр «Пост» запрашае на семінар

18.03.2010

Адукацыйны цэнтр «Пост» запрашае не семінар
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, структура, перспектывы развіцця Еўрасаюза», які адбудзецца 30–31 сакавіка 2010 г. У межах семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з дадзенай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў. У дадатку глядзіце інфармацыйны ліст аб семінары і форму заяўкі.
Праграма і форма заяўкі знаходзяцца тут [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11772

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/353_post.doc